Previous Entry Share Next Entry
КВАРТАЛ НА МЕСЦЫ КАЛОНІІ ВАРБУРГА
i_l2009
f717fce3356c90c4397fa7de2eece982
  • НОВЫ КВАРТАЛ ...НА МЕСЦЫ КАЛОНІІ ВАРБУРГА

  • 1

ІНТЭРВЬЮ...

Брэсцкі гарвыканкам у жніўні нібыта аб’яўляў абмеркаванне праекта рэканструкцыі квартала, абмежаванага вуліцамі Піваварнай, Валадарскага і 1-ым Мінскім перавулкам. Хоць афіцыйныя тэрміны абмеркавання даўно выйшлі, мы вырашылі вярнуцца да гэтага пытання. Бо абмеркаваць ёсць што і ёсць з кім.


Голас эксперта
Ірына Лаўроўская доўга і пільна вывучала праект забудовы, перад тым, як прызначыць сустрэчу. Затое на момант гутаркі архітэктар магла разабраць задуму праектантаў па дробачках.

− Ірына, найперш цікавая вашая ацэнка працэдуры абмеркавання, якое мела месца ў дадзеным выпадку.

Гэта было не абмеркаванне а інфармаванне. Працэдура абмеркавання –прапісаная Законам. Абмеркаванне павінна пачынаецца на стадыі планавання ПРАЕКТА ДЭТАЛЕВАЙ ПЛАНІРОЎКІ раена. Кіеўка такога плана не мае, а павінна мець. Бо раен сваеасаблівы, цікавы і складаны адначасова. Чаму не мае-пытанне да спадароў Палашэнкава і Ляшука. Праект, а фактычна накід праекта які яны нам паказалі –гэта толькі ілюстрацыя іхніх намераў вялікі участак гарадской тэрыторыі перадаць інвестару з сумніўнай рэпутацыяй.

Мы плацім падаткі, утрымліваем агромную армію чыноўнікаў, і яны абавязаны адказаць нам: дзеля чаго, што, калі, чаму і канешне за сколькі яны збіраюцца зрабіць то ці іншае у нашым горадзе. Мы ім дазволім ці не залежыць ад нашых патрэбаў. І нас яны абавязаны не толькі выслухаць, а абавязаны пачуць і пакласьці нашыя чаканні у аснову наступнага варыянту. Такім павінна быць абмеркаванне. Т.е як Вы, напэўна зразумелі, не інфармаваць нас павінны чыноўнікі , а перапытваць, аналізаваць, слухаць і перад намі адказываць за свае чыны, набыткі, продажыі дамовы “партфелям ці славутым крэслам”.
На сайце гарвыканкама павінны быць у адкрытым доступе адкрытым бюджет горада, сколькі збіраем,за што, сколькі і на што мы трацім свае падаткі. Кожны крок чыноўніка павінен быць нам бачны. Імены і прозьвішчы, нават партрэты інвестараў, назвы фірм і адрэсы іх..т.е уся паднаготная інфармацыя, кошты інвестыцій і безумоўна аналіз SWOT (плюсаў і мінусаў) прапанаваных варыятаў.

− У абмеркаванні могуць прымаць удзел толькі жыхары раёна, дзе плануюцца змены?
− Не, на гэта маюць права ўсе гараджане не толькі.
− Як вы ацэньваеце праект рэканструкцыі квартала Піваварная – 1-ы Мінскі – Валадарскага?
− Мне як гісторыку архітэктуры і урбаністыкі зразумелая інтэнцыя гарадскіх уладаў. Не яны першыя гандлююць гарадской маемасцю як уласнасцю. Задума гарадскіх уладаў скіравана на тое каб знішчыўшы сваеасаблівы гарадскі ансамбль,выгадна прадаць гарадскую маемасць у прыватныя рукі, т.е. перадаць у распараджэнне цьмянаму “інвестару”тэрыторыю з добра падрыхтаванай інфраструктураю, падведзеннымі камунікацыямі, цяплом, святлом, каналізацыяй ітд., што немала каштавала для нас і нашых папярэднікаў.
Само праектнае рашэнне вытрыманае згодна патрабаванням ТКП, але ў адзельна узятым мікрараене…..а вось у стасунках да праблемных пытанняў горада, повязей і узаемадзеяння розных элементаў..-катыгарычна не.
Тычыцца гэтау першую чаргу перспектывы развіцця гарадской камунікацыйнай сеткі, альтэрнатыўных магчымасцяў новых тэхналогій камунікацыі. Ніхто не палічыў як прадстаўленае праектнае рашэнне адаб’ецца на якасьці жыцця ў горадзе ў будучым. Калі казаць упрост- яно можа назаўжды закрэсліць цэлы шэраг эканомных рашэнняў, ідэй пакладзенных ў канцэпцыю генеральнага плану горада. Але галоўнае-ен супярэчыць падставовай мэце горадабудаўнітцва, скіраванай на падвышэнне якасьці жыцця ЧАЛАВЕКА.

Згодна генеральнаму плану горада(2011) гэта тэрыторыя планавалася з частковай рэканструкцыі жыллевай і гандлевай функцыі.
Аднак частковая рэканструкцыя жылевых функцый перарадзілася у пырвязку чатырох новых шматпавярховых жылых гмахі. Праігнараваны былі так сама прапановы Навукова метадычнай Рады Міністэрства Культуры пра захаванне адметнага раена у горадзе з адаптацыяй яго для мэтаў музейна-рэрэацыйных. Насуперак гэтаму пралабіраван быў дазвол на на прывязку на гэтай тэрыторыі супермаркету на 1200 м² гандлёвай плошчы. І толькі пасля гэтага, калі не дзеля гэтага, створаны праект квартала.

Іна ХОМІЧ


Edited at 2012-10-04 06:30 pm (UTC)

ПРАДАЎЖЭННЕ

Асаблівую увагу звяртаю размяшчэнне на пляцу памерамі каля 770 х 650 м, апро высотных дамоў і інтэрнатаў з паркоўкамі, размешчаны трохпавярховы гараж на 100 машынамесцаў і тупіковай паркоўкі пры супермаркету на 249 месцаў.
− Гэта шмат для такога раёну?
− Машына у нашым дэпрэсіўным грамадстве-гэта сакраментальны статус. Таму і прымаўка нарадзілася:”машын многа не бывае”.Але нельга дазваляць машынам падпарадкоўваць і замінаць жыццё людзей.
Звярніце увагу, што новы квартал з вялікімі публічнымі гараждом ды паркоўкамі размешчаны у самым вузкім месцы транспартнай камунікацыі Брэста-там дзе сення без гэтай колькасці штодня здараюцца коркі. Калі глянуць з перспектывы часу-т.м. ва урбаністычным “мазжачку” Брэста. На сутыку камунікацыйных шляхоў 19 вечнага горада і тых, што плануецца узвесці меньш чым праз 10 гадоў. Пабудова у гэтым месцы квартала канчаткова зруйнуе рэшткі морфагенезу яшчэ нядаўна прыязнага для чалавека горада.
Праэкт забудовы квартала уводзіць у жыццё невыпраўляльную урбаністычную памылку, якая можа каштаваць і ў прамым і ў пераносным сэнсе надзвычай дорага. Не бачыць гэтага могуць толькі сляпцы ці вельмі зацікаўленыя ў прыняцці менавіта гэтага рашэння“арганізованная група адказных ліц”.
Можна было б абаперціся на планы пабудовы да 2021 года двух значных транспартных развязак, прадугледжаных праектам карэктыроўкі генеральнага плану горада, дарэчы вельмі свежуткаму(2011. Абодзве развязкі лагічна плянуюцца па лініі вуліцы Папаніна адна на скрыжыванні з вул. Гогаля, а другая менавіта-на рагу з вуліцаю Скрыпнікава і-Піваварная. Тады паўстае пытанне: чаму ж праект квартала фактычна гэта замоўчвае?

− Гэта значыць, трэба выбіраць: ці развязка, ці жылыя дамы. Сумясціць гэта складана?
− Сумясціць можна ўсё, але навошта высяляючы семьі з прыватных дамоў з палісаднікамі і садамі для..пабудовы развязкі-бо яна кладзецца упрост на іхнія дамы, пасяляць сюды мноства людзей і сьвядома планаваць ім пагаршэнне якасьці жыцця у бліжэйшай будучыні? Плануючы на месцы індывідуальнага жылля шматпавярховыя “даходныя дамы” , трэба папярэдзіць” шчаслівых наваселаў”, што іхняя кватэра не інвестыцыя у будучыню, а затратная западня з гарантаванай стратай нерваў і здароўя. Гэты квартал спланаваны не для жыцця, а для збыцця. (Дакладна так як ў квартале Маякоўскага-Савецкая-Гогаля-Камсамольская,дзе наваселы пратэстуюць пагаршэнню умоў пражывання) . Патэнцыйным пакупнікам кватэр у гэтым квартале трэба быць гатовым да таго, што прыйдзецца змагацца з шумам, дыхаць забруджаным паветрам, стаяць у корках, каб толькі выехаць з падворка… і г.д. Да таго ж і “інвестару”які як мне падаецца ужо “пазалаціў ручку”, прыйдзецца не салодка. Горшага месца для супермаркета у Брэсце знайсці немагчыма.


А чаму так атрымліваецца?
У людзей, якія займаюць крэслы адказных чыноўнікаў нажаль не заўжды хапае дальбнабачнасьці і дзяржаўнага мыслення. Часцей есць чыста сялянская чуйнасьць на імгненную ( часам уласную) выгаду. “Вертыкальнасьць” структур улады парадзіла монстра з неабмежаванымі магчымасцямі для злоўжывняў. “Прытчаю ва языцах”-карупцыя і кумаўство як чыннік кар’ернага росту ў Беларусі. Вынікам чаго-татальны непрафесіяналізм і закасцянеласьць структур улады. Важныя стратэгічныя рашэнні прымаюцца ў інтарэсах вузкага кола сваякоў ды сваячак, “ за чаркаю і шкваркаю”. Насуперак логікі ад выканаўчага воргана рашэнне трапляе на разгляд заканадаўчаму, напр.“гарадскому Савету”. Які не мае адвагі забароніць свайму “выканаўчаму воргану” “уплатняць” цэнтр горада будынкамі, паркоўкамі і шматпавярховымі гаражамі.
Усё робіцца коштам зніжэння якасьці жыцця, камфорту, утульнасьці і чыстага паветра, коштам фізічнага і псіхічнага здароўя берасцейцаў. У гэтым самая вялікая праблема.
Квартал, пра які размова, праз недбайнсьць чыноўнікаў страціў сваю прывабнасць яшчэ у мінулым стагоддзі, пасля высялення адтуль месцічаў(дарэчы -нашым з вамі коштам), б’е у вочы разрухаю. Яго адмыслова і мэтава падпаліваюць “бамжы”, мясцовыя “рупліўцы” уносяць адтуль ўсё што мае мала мальскі кошт..Такім чынам сьвядома і мэтава фармуецца ”грамадская думка” пра неабходнасьць забудовы квартала “красівымі городскімі домамі”.
У такіх варунках пацярпела фіяска і спроба надаць кварталу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У чынавенства “развязаныя рукі”.
Вось толькі хто з іх можа прадставіць разлік эканамічнага эфекту “стратэгічна”рашэння здачы на металалом старых але добрых рэяк і параўнаць яго з эфектыўнасцю запуску па тых жа рэйках хуткаснага гарадскога вагона(па прыкладу SKM у Варшаве) з паўночнага прадмесцяў(Граеўка-Кіеўка. Рэчыца) да паўдневых(Паўдневы, Кавалеўка)? ВЫ пытаецеся, што трэба каб прыгарад насамрэч стаў бліжэй, а цэнтр прывабным, утульным, цяністым, каб алеі Брэста знішчаныя “ландафтным архітэктарам”, не упрыгожвалі пачварныя жэлезабетонныя каштаны каб сапраўдныя прыгоженькія колючкі раскалываліся восенню пад нагамі у мінакоў раскошаю колера і фактуры? Вы не ведаеце як парк можа зноў стацца паркам, а не шашлычнай ці закусачнай на укатанай у бетон маставой... Я адкажу: горад-гэта мы, ягоныя жыхары, а не чыноўнікі і іхнія фірмы. І мы павінны вырашаць што будаваць, калі, дзе, хто і за сколькі.А для гэтага улада павінна падпарадкавана быць нам-гараджанам.
− Калі б вы планавалі рэканструкцыю гэтага квартала, што б там было?
На месцы гарадскога упраўлення архітэктуры ябы тэрмінова замовіла бы праэкт дэтальнай планіроўкі ў БелНДІ горадабудаўніцтва. Пастаралася, каб 15 кастрычніка 2012 года ў 70 ўгодкі ліквідацыі берасцейскага гета быў адкрыты на гэтым месцы помнік-30 тысячам ахвяраў з лапідарыем створаным з уратаваных мацэў. Як знак нашага “прабачце”за разгромленныя берасцейцамі жыдоўскія могілкі. А за тым аб’явіла бы міжнародны конкурс “рэгенерацыі гістарычнага квартала калоні Варбурга ў Брэсце”. Думаю знайшлося б мноства зацікаўленых маладых і сталых архітэктараў як у Еўропе так і ў Амерыцы. І грошы тут не вызначальныя.
Як гісторык склала бы гістарычную даведку з пранікненным тэкстам па гісторыі гэтага раена і усёй Кіеўкі - раена збудаванага для працаўнікоў адной з найстарэйшай у Еўропе чыгункі.
Як берасцейскі архтэктар, запраектавала бы праект рэгенерацыі квартала з функцыямі культурна рэкрэацыйнага цэнтра з элементамі мемарыяльнага парка. Утуляла бы, пільнавала стагадовыя ліпы, дубы, брукаванку, абапіралася бы на новыя тэхналогіі выкарыстання драўніны для аднаўлення забудовы калоніі Варбурга….




  • 1
?

Log in