Previous Entry Share Next Entry
"COSA NOSTRA" ПА БЕЛАРУСКУ
i_l2009
Cosa Nostra — «Наше дело» —преступная организация, Первоначально организация занималась защитой... Это были зачатки рэкета...

Ніколі не думала, што пасля 20 гадоў актыўнай навуковай і грамадскай працы буду вымушана змагацца за вынікі ўласных даследаванняў з людзьмі, якія  толькі пачынаюць кар'еру:


  • Антон Вантух (Anton  Vantukh),

  • Андрей Ларри( Andrej Larry)


А з імі разам-ўжо добра вядомы старшыня Таварыства Аховы Помнікаў-

  • Антон Астапович(Аnton Astapovich)

Яшчэ летам мне у рукі выпадкова трапіла іхняя заяўка на конкурс
EROPEAN UNION PRIZE FOR CULTURAL HERITAGE/ EUROPA NOSTRA AWARDS 2011.
У матэрыялах заяўцы, да майго здзіўлення, былі выкарыстаны  выкананныя мной і абгрунтаваныя ў дысэртацыйным даследаванні рэканструкцыі сакральных будынкаў гістарычнага Берасьця, ды мае ж праектныя прапановы да Рэгенерацыі Гістарычнага Цэнтра(крэпасьці), пераведзенныя пад маім шчыльным кіраўніцтвам ў  3 D мадэлі. А на днях, праца апынулася у сетцы..ды з прыпіскаю пра выхад у фінал конкурсу!
заб.  (http://mitrander.livejournal.com/11102.html?view=57694#t57694)

Аўтары заяўкі не пасароміліся прэтэндаваць на высачэзную еўрапейскую прэмію  у намінацыі ЗА ПРАВЕДЗЕННЫЯ ДАСЛЕДАВАННЯ.


skrin 7



На мой запыт да  арганізацыі  EUROPA NOSTRA прыйшоў імгненны адказ:

"Dear Dr. Lavrovskaya, the dossier ''Virtual Berestye.
Atlantis Eastern Europe;; submitted in cat 2 for the European Union
Prize for Cultural Heritage/ Europa Nostra Awards 2012
has not been selected for any award/special mention.
It means that the illustrations have not been published anywhere.

Best regards, Elena Bianchi".


На шчасьце піратаў-яны не атрымалі намінацыі і не выйшлі у фінал конкурса. Сведчаннем парушэння майго аўтарскага права ёсць подпіс Антона Астаповіча, гарантуючага ягонае права на публікацыю і выкарыстанне матэрыялаў. А так не ёсць. ... таму  дзеянне трапляе  пад крымінальную адказнасць і  ў Беларусі  і ва ўсім свеце.... .

Цяпер мяне не пакідае  пытанне: як дасведчаны чалавек,  трапляе ў пастку падману такіх вось Вантухаў - Ларры? Як глыбока падманутым будзе адчуваць сабе іхні міжнародны пратэжор архітэктар Уладзімір Папруга, калі  цвяроза паглядзіць на рэчы.

Каб правесьці грунтоўнае навуковае  даследаванне  урбаністычнай прасторы 1000 гадовага горада, цалкам знішчанага і страчанага для гісторыі нашага народу, мне спатрэбілася амаль 20 год...

і  тры месяцы, каб зразумець інтэнцыі і прагнення таланавітых лісьціўцаў і хлуслівых  выканаўцаў...Антона Вантуха ды Андрэя Ларры...



.

skin 4








?

Log in

No account? Create an account