Previous Entry Share Next Entry
[sticky post]Як назваць новы мост і вуліцу ў Берасці? — Общество — Брестская газета
i_l2009

  1. Новы мост (адкрыты у 2013) перакінуты праз трасу Дняпроўска-Бугскага (ці Мухавецкага) канала, які быў адкрыты для навігацыі ў верасні 1784 года (у 2014 г. падзеі спаўняецца 230 гадоў) асабіста апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім (1732—1798). Гэты канал надаў Мухаўцу стратэгічнае значэнне. А кірунак камунікацыі, акрэсленай на генеральным плане Брэста 2011 года як "Заходні абыход", адпавядае кірунку, які вядзе ў бок Воўчына – мясцовасці, дзе нарадзіўся і спачыў апошні кароль Рэчы Паспалітай. Там неўзабаве заканчваецца рэстаўрацыя унікальнага Траецкага касцёла, знішчанага савецкай уладай і нашым маўчаннем. Мост і вуліца, названыя ў гонар Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маглі б стаць не толькі аб’ектамі турыстычнай стратэгіі Брэсцкай вобласці, а нечым большым – знакам падзякі выдатным продкам, якія спрычыніліся да гаспадарчага ўпарадкавання роднага краю.      http://www.b-g.by/ru/46_2013/society/19274/


?

Log in