Previous Entry Share Next Entry
Лоббінг
i_l2009
Валянціна Казловіч у сенняшнім артыкуле ў СОВБЕЛКЕ "О благоустройстве брестской крепості" http://www.sb.by/viewpoint/155509/?fb_action_ids=213017098870661&fb_action_types=og.likes&fb_source=aggregation&fb_aggregation_id=288381481237582напісала: "Директор центра военного наследия Каунаса Владимир Орлов —из Каунаса в Брест он приехал по приглашению инвестора проекта, российского бизнесмена с брестскими корнями Владимира Микулика... нашел (!!!) доказательства фактов, о которых предпочитали молчать(????). Да, это так: восстание 1831 года стало отправной точкой «конверсии» бывших городских строений в оборонительные сооружения. Точка невозврата в теме милитаризации города была пройдена после подавления восстания. И в 1833 году утвердили исправленный генеральный план проекта крепости Брест–Литовск..."   Не хачу расчароўваць шаноўную публіку, але тое, што "знайшоў" спадар Орлов, для  умеючых чытаць Беларусаў даўно вядома. Бо пра  падрыхтоўку знішчэння горада, пра прычыну пабудовы  крэпасьці нам апавядалі гісторыкі і даследчыкі яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Сярод якіх былі нашы зямлякі Ігнаці Крашэўскі,  Урсын Нямцевіч...

Наўрад ці такою ужо навіною сталася "адкрыццё"Орлова для музеяў горада і крэпасьці, ды для самой журналісткі, бо роўна 20 год таму, яна вяла рубрыку "Стары горад", якая адкрывала каштоўнасьці гістарычнай забудовы і абуджала памяць пра Берасьце, пахаванае пад крэпасьцю....Можна задацца пытаннем: ці забылася журналістка пра гэта? Думаю не, але абед з'едзены берасцейскімі СМІ  у прыватным рэстаране "інвестора праекта" прыходзіцца адпрацоўваць. Лоббінг даўно стаў моцнай зброяй у палітыцы, якую выкарыстоўваць спрабуюць і Пане і Хаме.




  • 1
Дзіў, што Арлоў, які мусіць быць знаўцам фартыфікацыйнай тэматыкі ХІХ - пач. ХХ ст. не аналізуе увогуле стратэгію будаўніцтва крэпасьцяў на граніцах імперыі, так, як напрыклад, гэта рабтў Піваварчык. Тое што імперыя пачала ўмацовацца на межах магло быць зьвязана ня толькі з паўстаньнем.

А Вы прааналізуйце асягнення В.Орлова(пішу па руску каб не паблыталі з добрым чалавекам), і зрузумееце. Адносна паўстання, факт вядомы і не патрабуе яшчэ даказальніцтва. Пытанне ж не у тым,дзе збудаваць крэпасьць.А ў тым, што быў абраны самы агрэсіўны й самы дарагі варыянт, пра гэта не варта забывацца. Бо шмат хто забываецца.

  • 1
?

Log in

No account? Create an account