?

Log in

No account? Create an account
Previous Entry Share Next Entry
Ратуша раз, ратуша два, ратуша....Тр-р-Ы, і ?
i_l2009

Віктар Мандальскі , ва ўступе да сваёй кнігі “Брэст-над-Бугам. Геаграфічна-гістарычны нарыс” піша: “....Мне не хапіла часу, каб пазнаеміцца з архівамі Сапегаў, ціі скарыстацца з архіву генеральнага губернатарства ў якіх, маю надзею, знойдзецца шмат цікавага матэрыялу для наступнага гісторыка Брэста”...
Ягоныя словы спраўдзіліся. Архівалія берасцейская дзякуючы інтэрнэту і новым тэхналогіям друку значна бліжэй для даследчыкаў, хоць надаль вымагае вельмі вялікай ўвагі, спраўджвання аўтэнтычнасьці, параўнанняў, аргументацыі ігд.  
Але зручнасць доступу да крыніц  прыцягвае ўсё больш авантурыстаў ад гісторыі , мастацтвазнаўства, архітэктуры ды краязнаўства. Пэўна не грэх, што людзі прагнуць ведаў, не грэх што цікавяцца...Толькі ім часцей трэба значна болей. Апошнім часам мясцовыя авантурысты ад навукі ўзяліся за тэрыторыю крэпасьці-горада, парушаючы, ігнаруючы, валячы ўсё ў адну скрыню і атрымліваючы  не толькі маральную, але матэрыяльную падтрымку з боку дзяржаўных ворганаў кіравання...

Гэта вымагае і мян хоць неяк адрэагаваць на суцэльную прафанацыю навукі. Вось толькі адзін з прыкладаў....

                                                                       


Берасцейская Ратуша. Дыплёмная работа (кваліфікацыйная) выпускніцы БрТУ
А.Карозы 
(паводле: А. Суворов. Брест на перекрестке дорог і эпох), Брест "Поліграфіка, 2009", с.54-55.

Рэканструкцыю, якая дазволіла студэнтцы атрымаць кваліфікацыю архітэктара, выканана на падставе адбіткаў з пячатак лавы 1592-1651. Інтэрпрытацыя архітэктуры (пакідаю па-за крытыкаю канцэпцыю рэканструкцыі, функцыю і прапорцыі будынка) збудаваная ў 3D-MAX, не мае анічога ад архітэктуры берасцейскай Ратушы. Скандалічна, што гэта прафанацыя не занепакоіла ані кіраўнікоў навуковых(????), а ні дзяржаўную камісію...Больш за то,  ўжо у ліпені 2009 года на тэрыторыі старога гораду пачаліся раскопкі  Ратушы...

 


 
...выкананы яны з дазволу мясцовых ўладаў пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенка. Сцены шурфа (???), разваленыя, мацерыка не відаць. Унутры яміны калодзеж з 50-х гадоў ХХ стагоддзя.
Аднак у СМІ ажыатаж сапраўдны : ".....дапамаглі сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі. Здымак з космасу Цэнтральнага вострава крэпасці, атрыманы праз сусветную павуціну, быў камп’ютэрна маштабіраваны да памераў плана 1740 года. Вынікі аказаліся цудоўнымі" http://www.newsby.org/news/2008/05/26/text8526.htm. "...Дзякуючы дасьледаваньням з дапамогай спэцыяльнай апаратуры супрацоўнікаў менскай фірмы “Белнацыяналсэрвіс”, пошукі аднаго з найважнейшых будынкаў старога горада завершыліся першым посьпехам. http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/artykul93786.html ."Загадку пра месца лякалізацыі Ратушы высьветлілі не прафэсійныя гісторыкі й археолягі, а супрацоўнікі Берасьцейскага тэхнічнага ўнівэрсытэту Анатоль Гладышчук і Сяргей Басаў. Яны сумясьцілі старажытныя мапы горада з сучаснымі здымкамі з космасу ды зь вялікай доляй дакладнасьці вызначыліся на тэрыторыі. Па папярэдніх выніках, знойдзеныя фундамэнты сьценаў таўшчынёю ў дзьве з паловай цэглы. " Не ведаю, як вы, але мне менавіта гэтыя 2.5 цагліны найбольш узрышылі, бо ў XVII cтагоддзі мур у дзве з паловаю цагліны-такіж нонсэнс, як сёння ў 1,5 метры...

Насамрэч, вельмі хацелася б знайсці падмуркі берасцейскай Ратушы. Аднак гэта патрабуе не сенсацыйных наскокаў ды несумленных заяваў, а сістэмнай навуковай працы, аналізу крыніц і Адказнасьці.

Крыніцы ж пра берасцейскую Ратушу кажуць, што яна некалькі разоў перабудоўвалася, а ад 1798 года да знішчэння  інстытуту самакіравання, функцыі Ратушы выконываў будынак новага парафіяльнага касцёла.

15 жніўня 2010 года споўніцца 620 год прывелею, дадзенага гораду каралем Владыславам Ягайлам на магдэбурскае права і лакацыю(вымярэнне) новага гораду....Ці разумеюць некаторыя тарапыгі сэнс гэтай падзеі, ці зноў будуць заваліваць інтэрнет і СМІ сенсацыямі, кошт якім "1 зайчык" ў базарны дзень? Не ведаю. Толькі радуюся ў гэтай сувязі фінансаваму крызісу, што паменьшыў апетыты спрытных авантурыстаў.